Главная >> Новости Беларуси >> Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам

$ |

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днем работнікаў культуры


Паважаныя сябры!

 

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

 

Дзякуючы шматграннаму таленту, мудрасці і нястомнай працы многіх пакаленняў творчых работнікаў умацоўваецца народнае адзінства.

 

Сфера культуры з’яўляецца скарбонкай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны краіны і найважнейшай крыніцай фарміравання беларускай дзяржаўнасці. На працягу стагоддзяў выступае аб’яднальным фактарам для грамадства, надзейным бар’ерам і ментальным імунітэтам ад уплыву непрымальнага светапогляду.

 

Упэўнены, што і надалей вы будзеце натхнёна памнажаць багацце нацыянальнага мастацтва, выхоўваць на традыцыйных каштоўнасцях маладое пакаленне і абуджаць гонар за Радзіму.

 

Жадаю вам добрага здароўя, поспехаў і новых здзяйсненняў.

 

Аляксандр Лукашэнка 

Print Friendly, PDF & Email