Пакроўская царква – помнік драўлянага дойлідства з элементамі барока, уваходзіць у лік самых старажытных драўляных храмаў на тэрыторыі Беларусі.
Гісторыя будаўніцтва храма
Да 1795 года ў вёсцы Чыжэвічы царквы не было. Мясцовасць ставілася да прыходу вёскі Іздрашава Салігорскага раёна, дзе існавала праваслаўная Пакроўская царква, але ў 1678 годзе саксонскія войскі яе спалілі.
У 1795 годзе, па ўказе імператрыцы Кацярыны II, у Чыжэвічах была пабудавана Свята-Пакроўская царква. У 1807 годзе царква згарэла, але досыць хутка была адноўлена сіламі вернікаў і ўжо ў 1808 годзе была зноў адкрыта. На працягу ўсяго XIX стагоддзя у будынку не адзін раз праводзіўся рамонт. У прыход царквы ўваходзіла 7 бліжэйшых паселішчаў: Чыжэвічы, Мяцявічы, Кулакі, Іздрашава, Дубеі, Забродскія і Стамагілы, што ў агульнай колькасці складала каля 2 000 вернікаў.
У 1861 годзе была ўзведзена званіца з 12 званамі. Вышыня званіцы – 27 метраў. У 1913 годзе настаяцелем Свята-Пакроўскай царквы стаў іерэй Ян Панкратовіч – ён быў апошнім настаяцелем перад закрыццём храма ў 1937 годзе савецкімі ўладамі. У кастрычніку 1937 года айцец Іаан быў расстраляны ў горадзе Слуцку. Быў прылічаны да ліку мясцовашанаваных святых пастановай Сінода Беларускага Экзархата ад 28 кастрычніка 1999 года, праслаўлены для агульнацаркоўнага шанавання Архірэйскім юбілейным Саборам Рускай Праваслаўнай Царквы 2000 года.
Да 1942 года будынак царквы выкарыстоўваўся савецкімі ўладамі як збожжасховішча, а ў гады Вялікай Айчыннай вайны па просьбе прыхаджан камендант горада Слуцка дазволіў зноў адкрыць храм, і ў ім зноў сталі праводзіцца богаслужэнні.
У 1989 годзе намаганнямі вернікаў храм быў цалкам рэстаўраваны, з 1992 па 1995 гады на тэрыторыі двара храма адбылося будаўніцтва хрысцільнага храма ў гонар Іаана Прадцечы, быў пабудаваны адміністрацыйны будынак, які выкарыстоўваецца ў якасці бібліятэкі і памяшкання нядзельнай школы, на базе парафіі размешчаны царкоўна- гістарычны музей Слуцкай епархіі.
Храм падчас вайны 1812 года
Гісторыя Свята-Пакроўскага храма цесна звязана з падзеямі Айчыннай вайны 1812 года. «На месте сем зимой 1812 года партизаны-ополченцы, базировавшиеся при Покровском храме под командованием князя Витгенштейна и помещика Корсака, пленили отряд французских драгун под командованием Мишеля Дюпона» – такія словы выбіты на памятным камяні, што размешчаны непадалёку ад храма.
Фота Іны Хаценка.
Популярные новости


