
Прафсаюзы выйшлі на суботнік
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў далучылася да месячніка па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні. 12 красавіка каля паўсотні яго членаў прынялі ўдзел ва ўборцы тэрыторыі каля мемарыяла «Журботная маці» каля г.п. Старобін.
— Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі аб’явіла рэспубліканскую патрыятычную акцыю «Памятаем і ганарымся», у рамках якой добраўпарадкоўваюцца тэрыторыі каля помнікаў і месцаў пахаванняў. Далучыўшыся да суботніка, мы таксама абралі для прыбіранняі такое сімвалічнае месца для Салігоршчыны, як мемарыял «Журботная маці», — распавяла «Шахцёру» старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Ткачова.
Падчас суботніка была ачышчана ад моху тратуарная плітка, памытыя розныя элементы мемарыяла, ускапана зямля, дзе будуць высаджаны кветкі, прыбраныя высахлыя галіны дрэў і лістота.
















