
Райвыканкам прыняў удзел у суботніку
Маштабны месячнік па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні працягваецца! 13 красавіка ў ім узялі ўдзел і работнікі Салігорскага райвыканкаму.
З самай раніцы каля 50 чалавек выйшлі на суботнік, каб прывесці ў належны выгляд тэрыторыю вакол крыніц. За некалькі гадзін у лесапаркавай зоне была прыбраная сухая лістота, пабеленыя бардзюры, пафарбаваны лаўкі і металічныя агароджы.
КАТЕГОРИИ Год малой родины


