
Час паэзіі «Маё багацце ўсё ў слове…»
На юнацкім абанеменце Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылося сапраўднае свята роднага слова! У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №10 г. Салігорска» быў арганізаваны час паэзіі «Маё багацце ўсё ў слове…».
Мерапрыемства прысвечана прыгажосці беларускага слова, багаццю роднай мовы і творчасці беларускіх паэтаў. Асаблівую атмасферу сустрэчы стварылі шчырыя эмоцыі, жывыя зносіны і цікавасць школьнікаў да літаратуры.



Дзеці з задавальненнем чыталі вершы, дзяліліся сваімі думкамі і разважалі пра тое, якую ролю адыгрывае паэзія ў жыцці кожнага чалавека.





КАТЕГОРИИ Общество


