
Да Дня беларускай пісьменнасці
У першую нядзелю верасня адзначым Дзень беларускай пісьменнасці. Прапануем вам спіс беларусскіх пьсьменнікаў-юбіляраў 2025 года.
Лістапад
Андрэй Макаёнак 12 лістапада 1905 года. 105 гадоў з дня нараджэння драматурга. Друкаваўся з 1946 года. Адзін з найбольш знаемых твораў — сатырычная камедыя-памфлет «Зацюканы апостал», камедыя-рэпартаж «Таблетку пад язык», трагікамедыя «Пагарэльцы», «Лявоніха на арбіце». Аўтар кінааповесці «Твой хлеб» (1956), сцэнарыяў фільмаў «Шчасце трэба берагчы» (1958), «Кандрат Крапіва» (1961), «Рагаты бастыён».
Ян Скрыган (Іван Аляксеевіч) 16 ліпеня 1905. 120 гадоў з дня нараджэння пісьменніка. Дэбютаваў Ян Скрыган вершамі ў 1925 г. Творы: одзін з першых — апавядання «Таіса» (1927) і аповесць «Затока ў бурах» (1929). Нарысы: «Новая зямля», «Шугае сонца» (1930), «Права на энтузіязм» (1932), «Недапісаны профіль» (1932). Зборнік апавяданняў «Сустрэчы» (1935). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Апавяданні» (1956), «Наталя» (1957), «Няпрошаная сляза» (1958), «Скажы адно слова» (1961), «Свая аповесць» (1964), «Кругі» (выбранае, 1969), «Кругі» (аповесць з дасказамі, 1986). Напісаў кнігі ўспамінаў, партрэтаў, нататак і артыкулаў па праблемах літаратурнага майстэрства і культуры мовы «Ранішнія росы» (1965), «Некалькі хвілін чужога жыцця» (1979, 1990). Пераклаў на беларускую мову кнігі і асобныя творы А. Астроўскага, М. Горкага, І. Буніна, Ф. Гладкова, К. Федзіна, І. Бабеля, а таксама ўкраінскіх, літоўскіх, латышскіх, эстонскіх пістменнікаў.
Уладзімір Караткевіч 26 ліпеня 1930 года. 95 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, паэта, драматурга, празаіка, публіцыста, сцэнарыста і перакладчыка. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесці «Дзекае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі»
Снежань
Эдуард Марцінавіч Скобелеў 8 снежня 1935 года. 90 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, публіцыста, літаратуразнаўцы, крытыка.


