Да новых ведаў: экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку

Да новых ведаў: экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку

З мэтай патрыятычнага выхавання вучні і настаўнікі Пясчанскай сярэдняй школы Салігорскага раёна на мінулым тыдні пабывалі на экскурсіі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, якая з’яўляецца сучасным інфармацыйным, навукова-даследчым і культурным цэнтрам нашай краіны. Цікава было даведацца, што сховішчы бібліятэкі захоўваюць 9 млн экземпляраў – гэта  друкаваныя выданні, электронныя матэрыялы, мікракопіі дакументаў, рукапісы.


З задавальненнем мы наведалі размешчаны ў будынку бібліятэкі Музей кнігі. Нечаканым для некаторых было ўбачыць  рукапісныя кнігі, выкананыя на пергаменце, бамбуку ці пальмавых лістах.  Было вельмі цікава паглядзець на арыгінальныя выданні Бібліі, надрукаванай Францыскам Скарынай у Празе ў пачатку ХVІ стагоддзя.

Незабыўнае ўражанне засталося пасля наведавання адкрытай пляцоўкі  на 24 паверсе бібліятэкі. Аж захапіла дыханне ад вышыні і восеньскай прыгажосці беларускай сталіцы!

Такое падарожжа надоўга захаваецца ў нашай памяці, так як яшчэ ў свой час Скарына гаварыў: “Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы”.

Фото Пясчанскай сярэдняй школы

КАТЕГОРИИ
Поделиться