Дзень роднай мовы адзначылі ў раённай бібліятэцы

Дзень роднай мовы адзначылі ў раённай бібліятэцы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы — цудоўнае свята, якое аб’ядноўвае людзей у адзіную нацыю, дазваляе ўспомніць свае карані, традыцыі і Радзіму. Для Салігорскай раённай бібліятэкі свята роднай мовы — гэта важная падзея, да якой супрацоўнікі рыхтуюцца штогод.


Што ні кажы, а родная мова заўсёды застаецца роднай, калі хочаш гаварыць ад душы. У гэтым упэўніліся госці і ўдзельнікі мерапрыемства «Дала мне маці мову гэту, як спадчыну і запавет». 

Незвычайнае хараство і зладжанасць адчуваліся ў літаратурнай кампазіцыі, якую падрыхтавалі ўдзельнікі літаратурна-краязнаўчага аб’яднання «Вытокі» і вучні ДУА «Гімназія №2 г. Салігорска».  Кампазіцыя пачалася з імправізацыі верша Я.Купалы «А хто там ідзе?»

З першых хвілін усе прысутныя змаглі атрымать адказ на пытанне, што хвалюе ўсіх нас: дык хто мы такія, беларусы? 

Атрымаць бонус у капілку сваіх ведаў і скарыстаць магчымасць атрымаць прыз мог кожны з гасцей. Патрэбна было выказаць сваю думку пра мову або штосьці прачытаць ці расказаць на роднай мове. 

Сустрэча падаравала добры настрой арганізатарам і гасцям — навучэнцам ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Салігорска» і ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Салігорска». 

Да мерапрыемства была аформлена выстава «Родная мова — мой выток, мая аснова».

 

Фота аўтара.

КАТЕГОРИИ
Поделиться