
Iнфармацыйная акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску»
На юнацкім абанеменце прайшла інфармацыйная акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску» у рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё».
На працягу дня чытачы павышалі свае веды беларускай мовы і літаратуры, гуляючы ў гульні: «Размаўляем па-беларуску», «Чытаем па-беларуску», «Беларускія загадкі»; адгадвалі філворд «Беларускія святы», бібліяпазл «Прыказкі і прымаўкі – мудрай мовы прывязкі». Асабліва даспадобы прыйшлася настольная гульня «Добрая гульня-хадзілка па Беларусі».




Источник: Солигорская районная центральная библиотека
КАТЕГОРИИ Общество


