Работа
Краязнаўчы экскурс «Вандроўка па краіне Беларусь»

Краязнаўчы экскурс «Вандроўка па краіне Беларусь»

Бібліятэку наведалі дзеці са школьнага лагера ДУА «Гімназія № 3 г. Салігорска». Для дапытлівых гасцей бібліятэкары падрыхтавалі краязнаўчы экскурс «Вандроўка па краіне Беларусь» у рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё».


Падчас мерапрыемства юныя ўдзельнікі пазнаёміліся з багатай гісторыяй, культурай, традыцыямі і славутасцямі нашай краіны, адкрылі для сябе новыя цікавыя факты пра Беларусь і яе рэгіёны.

Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў размове, адказвалі на пытанні і дэманстравалі добрыя веды пра родны край. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы, пакінуўшы шмат пазітыўных эмоцый і яркіх уражанняў. Дзякуем нашым юным гасцям за цікавасць да гісторыі і культуры Беларусі! Да новых сустрэч у бібліятэцы!

КАТЕГОРИИ
Поделиться