Скарбонка добрых спраў актыўна папаўняецца

Скарбонка добрых спраў актыўна папаўняецца

У Салігорскім раёне актыўна праходзіць рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку!», якая прыцягвае ўсё больш маладых людзей. Папаўняючы «скарбонку добрых спраў», яны аказваюць шэфскую дапамогу тым, каму яна неабходная.


Нядаўна работнік МНС сумесна з актывістамі раённага аддзялення БМААСП наведалі пенсіянерку, якой дапамаглі памыць вокны і павесіць новы цюль. Акрамя таго, рабяты ўсталявалі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, што значна павысіла ўзровень бяспекі.

Працуючы ў камандзе, хлопчыкі і дзяўчынкі вучацца ўзаемадзейнічаць адзін з адным, развіваюць лідэрскія якасці і вучацца прыслухоўвацца адзін да аднаго. Кожнае ўзаемадзеянне з пажылымі людзьмі становіцца для іх не проста чарговай задачай, а магчымасцю даведацца гісторыі жыцця, атрымаць мудрыя парады і зразумець каштоўнасць адносін паміж пакаленнямі.

У сваю чаргу рабяты таксама тлумачаць пажылым людзям, як правільна карыстацца аўтаномным пажарным апавяшчальнікам і рознага роду тэхнічнымі сродкамі, што значна павышае ўзровень іх упэўненасці і спакою ва ўласных дамах.

Паводле інфармацыі Салігорскага ГРАНС

КАТЕГОРИИ
Поделиться