
Смак роднай мовы
Сёння, калі свет становіцца ўсё больш аднастайным, асаблівае значэнне набываюць тавары, якія адлюстроўваюць унікальнасць спадчыны краіны. Асабліва каштоўнымі становяцца тыя прадукты, якія нясуць у сабе часцінку нацыянальнай ідэнтычнасці.
Нядаўна ў адной з крамаў Салігорска адбылося менавіта такое адкрыццё — на фоне звыклых прысмакаў вылучаліся цукеркі, чыя абгортка распавядала сваю гісторыю на беларускай мове. Гэта былі не проста цукеркі, а сапраўднае ўвасабленне «роднага слова», якое зараз можна было паспрабаваць на густ. Гаворка ідзе пра навінку шакаладных цукерак, глазураваных, з арахісам і вяршкамі, выпушчаных пад назвай «Родныя словы». Гэтыя цукеркі адразу ж прыцягнулі ўвагу сваім унікальным дызайнам упакоўкі. Абгортка, выкананая ў некалькіх яркіх колерах, упрыгожаная не проста арнаментам, а сапраўднай нацыянальнай сімволікай. Але самае галоўнае — на ёй словы на беларускай мове, кожнае з якіх нясе ў сабе глыбокі сэнс і адлюстроўвае культурныя каштоўнасці: пяшчота, удзячнасць, ціхамірнасць, натхненне, ветлiвасць.

Выбар адразу стаў відавочным. Цукеркі «Родныя словы» не проста прыцягвалі погляд, яны выклікалі цікаўнасць. Акрамя таго, узнікла цікавасць даведацца, які смак хаваецца за гэтымі прыгожымі словамі.
Набыла некалькі цукерак, паспрабавала. Першае, што адчуваецца, – гэта насычаны шакаладны водар. Затым адчуваецца далікатны прысмак вяршкоў. Спалучэнне аказалася вельмі ўдалым. Цукеркі сапраўды смачныя і не вельмі салодкія.

Асабліва спадабалася ідэя з выкарыстаннем беларускай мовы на абгортцы. Гэта не проста маркетынгавы ход, а спосаб папулярызацыі роднай мовы і культуры. Чытаючы словы на абгортцы, міжволі задумваешся пра іх значэнне і пра тое, як яны адлюстроўваюць беларускі менталітэт.
У цэлым, цукеркі «Родныя словы» пакінулі вельмі прыемнае ўражанне. Спадзяюся, што гэты прадукт стане папулярным сярод беларусаў. І калі ў наступны раз буду выбіраць цукеркі, абавязкова зноў звярну ўвагу на «Родныя словы».



