
«Вандроўнікі» наведалі сельскую бібліятэку
Я упэўнена, што ў кожнага чалавека ў памяці застаюцца тыя мясціны, дзе ён пачаў пазнаваць наваколле, той куток зямлі, што яго песціў і гадаваў. З мэтай выхавання любові і павагі да сваёй Радзімы адбылося мерапрыемства ў сельскай бібліятэцы, якую наведалі члены аб’яднання па інтарэсах «Вандроўнік» ДУА «Новапалеская сярэдняя школа Салігорскага раёна».
Бібліятэкар Ніна Чорная падрыхтавала і правяла гульню-вандраванне «Усе мы родам з дзяцінства». Гэта гульня садзейнічала павышэнню цікавасці гурткоўцаў да гістарычнага мінулага беларускага народа і сучаснага жыцця краіны. Гульні былі падзелены на некалькі тэматычных раздзелаў: «Наша Радзіма-Рэспубліка Беларусь», «Людзі зямлі беларускай», «Беларусь гераічная», «Мастакі», «Прырода нашага краю».
Пад час мерапрыемства гурткоўцы знаёміліся з гісторыяй роднага краю, з культурнымі і прыроднымі аб’ектамі, падарожнічалі па знакамітых гарадах, успомнілі землякоў нашага краю, адгадвалі загадкі, называлі знамянальныя падзеі.
Усе былі задаволеныя мерапрыемствам і прыйшлі да высновы, што наша краіна самая прыгожая, квітнеючая і людзі ў ёй працавітыя і памяркоўныя.
Педагог дадатковай адукацыі Святлана Радзько