
Віншаванне з Днём бібліятэк ад дэпутата Алены Хаміцэвіч
Дарагія сябры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём бібліятэк Беларусі!
Штогод 15 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень бібліятэк.
Свята ўведзена ў 2001 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дата прымеркавана да дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — галоўнага кнігасховішча краіны.
Сёння бібліятэкі з’яўляюцца не толькі цэнтрам збору і захоўванні рукапісаў і друкаваных выданняў. Гэта важныя адукацыйныя, навуковыя, культурныя і інфармацыйныя цэнтры. Яны садзейнічаюць захаванню гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі. У многім дзякуючы іх ініцыятыве і падтрымцы ажыццяўляецца захаванне, развіццё і памнажэнне нацыянальнай культуры. У стагоддзе інфармацыйных тэхналогій яны застаюцца важнай і надзейнай крыніцай ведаў.
Шмат кніжных скарбаў захоўваюць у сваіх фондах бібліятэкі, але галоўным набыткам застаюцца верныя захавальнікі культуры — бібліятэчныя работнікі. Гэта асаблівыя людзі: творчыя, крэатыўныя, ініцыятыўныя, якія працягваюць берагчы веды, назапашаныя стагоддзямі, ажыццяўляюць цікавыя творчыя праекты.
У сувязі з прафесійным святам прыміце шчырыя словы падзякі і пажаданні поспехаў у высакароднай справе служэння грамадству, навуцы і культуры.
Жадаю вам моцнага здароўя, творчага натхнення і дабрабыту!
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
А. М. Хаміцэвіч

