
Вялiкдзень Пасха каталiцкая
У нядзелю, 1 красавіка, вернікі каталікі, у тым ліку і парафіяне касцёла Св. Францішка ў г. Салігорску адзначаць адно з галоўных хрысціянскіх святаў — Вялікдзень. Больш за дзве тысячы гадоў светлае Уваскрасенне Езуса Хрыста аб’ядноўвае людзей верай у перамогу дабра над злом, святла над цемрай, жыцця над смерцю і абвяшчае адвечныя каштоўнасці — веру, надзею, любоў.
“Але Хрыстус уваскрос з мёртвых,
першынец з памерлых.
Бо як смерць праз чалавека,
Так праз чалавека і ўваскрасенне з мёртвых.
Як у Адаме ўсе паміраюць,
Так у Хрысце ўсе ажывуць”.
(Кар. 15, 20-22)
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
Вялікдзень – гэта час трыумфу веры і надзеі, час узмацнення веры ў Божую моц Хрыста Збаўцы. Жадаем вам, каб велікодныя Святы прынеслі радасць, супакой і Божую дабрыню, каб умацавалі ў вас веру, надзею і любоў.
Няхай Уваскрасенне Хрыста, якое нясе адраджэнне, дае сілу пераадолець жыццёвыя цяжкасці і дазволіць з верай і надзеяй глядзець у будучыню.
Настаяцель касцёла св. Францыска айцец Сабеслаў
Літургіі на Святы Пасхальны Трыдуум
Вялікі Чацвер 29 сакавіка
Літургія апошняй вячэры Пана Езуса – 18.00.
Вялікая Пятніца 30 сакавіка
Літургія Мукі Пана – 18.00
Крыжовы шлях – 18.30.
Вялікая Субота 31 сакавіка
Святая імша — 21.00.
У Вялікую Суботу асвячэнне велікодных страў адбудзецца ў 10.00, 11.00, 15.00, 17.00, 19.50.
Велікодная Нядзеля 1 красавіка
Святочная імша — 6.30, 11.00.