Работа
Чытаем творы пісьменніка-земляка

Чытаем творы пісьменніка-земляка

Бібліятэкары Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэкі ў межах праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» зладзілі акцыю «Чытаем творы пісьменніка-земляка Хведара Гурыновіча».


Мерапрыемства падтрымаў наш пісьменнік-земляк Хведар Хведаравіч, надзейны сябар бібліятэкі, які паважае родную мову і прыкладае шмат намаганняў, каб беларусы шанавалі, ганарыліся і размаўлялі на ёй.

Пісьменнік адкрыў мерапрыемства, прачытаў верш, пагутарыў з чытачамі бібліятэкі, прапанаваў наведвальнікам далучыцца да беларускай пятніцы і наталіцца прыгажосцю роднага слова. Трэба адзначыць, што пісьменніка падтрымалі і далучыліся наведвальнікі бібліятэкі.

Салігарчане чыталі аўтарскія вершы, атрымлівалі цудоўныя айчынныя цукеркі, на абгортцы якіх надрукаваны чароўныя беларускія словы.

 

КАТЕГОРИИ
Поделиться
Следующая публикация