
Надзвычайнае здарэнне на горадаўтваральным прадпрыемстве — працуе Следчы камітэт
На афіцыйным тэлеграм-канале Следчага камітэта РБ па Мінскай вобласці 3 чэрвеня 2019 года ў 23.54 з’явілася інфармацыя аб смяротным траўмаванні горнарабочага. У дадзены момант следчыя высвятляюць абставіны трагедыі. На месцы здарэння ўжо 03.06 2019 г. вечарам працавала следча-аператыўная група. Супрацоўнікі зрабілі спуск у шахту, агледзелі месца здарэння, апыталі сведак. У дадзены момант вывучаецца дакументацыя, праводзяцца іншыя праверачныя мерапрыемствы для ўстанаўлення абставінаў гібелі мужчыны.
КАТЕГОРИИ Навіны Салігорска


