Традыцыйныя зімовыя забавы

Традыцыйныя зімовыя забавы

Традыцыі святкавання Каляд узыходзяць яшчэ да язычніцтва. За стагоддзі абрад змяніўся, на месныя павер’і аказала ўплыў праваслаўная царква. Зараз мы маем нейкі сімбіёз розных вераванняў, якія даволі мірна існуюць у адным культурным асяроддзі. Нават у трэцім тысячагоддзі Каляды не згубілі свайго значэння.

 


 

Работнік чытальнай залы Салігорскай цэнтральнай бібліятэкі, кіраўнік літаратурна-краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” Ніна Мікалаеўна Мігун паведаміла аб рабоце, якая вядзецца у бібліятэцы па захаванні спадчыны:

 

 — Сёння функцыі бібліятэкі заключаюцца не толькі у тым, каб выдаць запатрабаваныя чытачамі кнігі. Адным з галоўных прыярытэтаў у працы грамадскай установы з’яўляецца краязнаўства. Асабліва гэта праца актывізавалася пасля таго, як на базе чытальнага зала нашай бібліятэкі стварылі літаратурна-краязнаўчае аб’яднанне “Вытокі”. Мэтай удзельнікаў аб’яднання стала фарміраванне патрыятычных пачуццяў маладых людзей. Гэтаму спрыяе вывучэнне этнаграфічных, гістарычных, культурных здабыткў нашай спадчыны, тых мясцін, где нарадзіліся і пражываем, а таксама ўдзел у нашых шматлікіх тэматычных мерапрыемствах.

 

Літаратурна-краязнаўчае аб’яднанне супрацоўнічае на працягу ўжо трох гадоў з гімназіей № 3 г. Салігорска. Вынік сумеснай пленнай працы можна было убачыць у чытальнай зале Цэнтральнай бібліятэкі. Удзельнікі аб’яднання “Вытокі”, вучні старэйшых классаў гімназіі № 3 прапанавалі прыняць удзел у мерапрыемстве, якое аб’яднала аутэнтычнае абрадавае дзейства і сучаснасць. Гучалі песні на беларускай мове, перад публікай прайшлі  традыцыйныя героі Каляд: Каза, Мядзведзь, Гаспадар, калядоўшчыкі. Удзельнікі абрада прапанавалі ўсім, хто пысутнічаў у якасці гасцей, паспрабаваць шчасця ў калядных гаданнях. Лідзія Чакрыжова, Алена Разумоўская, Валянціна Бабко-Аляшкевіч чыталі вершы на тэму калядных святкаванняў.

 

Мерапрыемствы, якія праводзяцца у бібліятэцы, запамінаюцца сваім асобым настроем, прадуманнасцю і каларытам. Кожны імкнецца ўнесці крышку цеплыні і утульнасці. Удзельнікі аб’яднання імкнуцца зацікавіць моладзь, вызваць інтарэс да вывучэння беларускай культуры, абрадаў і звычаяў нашых продкаў.  Настаўніца беларусскай мовы і літаратуры гімназіі № 3 Вера Усеваладаўна Чадовіч старанна адбірае матэрыял для кожнага выступлення. Арганізатары мерапрыемстваў спадзяюцца, что, стаў дарослымі, сённяшнія школьнікі прадоўжаць працу захавання нашай спадчыны. 

 

 


 

 

 

 

0_dsc0818.jpg

 

0_dsc0822.jpg

 

0_dsc0823.jpg

 

0_dsc0824.jpg

 

0_dsc0825.jpg

 

0_dsc0844.jpg

 

0_dsc0847.jpg

 

0_dsc0850.jpg

 

0_dsc0858.jpg

 

0_dsc0866.jpg

 

0_dsc0869.jpg

 

0_dsc0877.jpg

 

0_dsc0887.jpg

 

 


Фото и видео автора

 

КАТЕГОРИИ
Поделиться
Предыдущая публикация