
У Мядзелі прайшоў абласны веласіпедны тур: каманда Салігоршчыны прыняла ў ім удзел
20 ліпеня ў Мядзелі прайшоў абласны веласіпедны тур, прысвечаны Году малой радзімы і 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ім прымала ўдзел каля 600 чалавек, у тым ліку і каманда ад Салігорскага раёна. Салігорцы паўдзельнічалі не толькі ў велапрабегу, але і ў спаборніцтвах па розных відах спорту, якія былі часткай спартыўнага мерапрыемства. Так, ад нашай каманды першае месца ў спаборніцтвах па гіравым спорце заняла Надзея Дзялендзік, а ў спаборніцтвах па дартсе бронзавы медаль атрымаў Антон Раманоўскі. Больш падрабязны матэрыял чытайце ў свежым нумары газеты «Шахцёр».























































КАТЕГОРИИ Навіны Салігорска


