Увага! Адключэнне гарачай вады пераносіцца на 17 чэрвеня!
Адна з тэм, якія найбольш абмяркоўваюцца сёлета ў салігарчан-адключэнне гарачай вады, дакладней яе тэрмінаў. Зноў для жыхароў горада чарговы сюрпрыз. Як паведамілі ў прыёмнай цеплавых сетак СГУПП «ЖКГ «Комплекс», тэрміны адключэння гарачага водазабеспячэння зноў змяніліся. Капітальны рамонт цеплавых сетак дамоў, запитанных ад ЦЭЦ ААТ «Беларуськалій», пераносіцца на 17 чэрвеня і працягнецца да 30 чэрвеня 2019 года. Прычына пераносу тэрмінаў – правядзенне ў нашым горадзе маштабнага мерапрыемства «Полымя свету».
КАТЕГОРИИ Навіны Салігорска


