Вялікі дабрачынны фестываль у Салігорску
28 ліпеня ў парку «чатырох стыхій» пройдзе дабрачыннае мерапрыемства. Неабыякавыя да лёсу Мікіты Пятрова вырашылі зладзіць вялікі фестываль #НИКИТАБУДЕТХОДИТЬ. Фестываль будзе доўжыцца з 17.00 да 20.00. Прыходзьце разам з сябрамі, роднымі і блізкімі. Праграма абяцае быць цікавай і насычанай.
Для вас арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі шмат сюрпрызаў і актыўнасцяў:
— шоу мыльных бурбалак і папяровае шоў;
— паказальныя выступленні Салігорскага ГРАНС;
— рыцарскі клуб » Вольны птах»;
— байкеры з супольнасці » IRON PRIDE МС»;
— канцэрт творчых калектываў ААТ » Беларуськалій»;
— выстава-продаж кандытарскіх вырабаў;
— дабрачынны кірмаш.
А таксама аўкцыён з цікавымі і карыснымі лотамі. Будуць разыграныя:
— горны ровар; электронная кніга, фітнес-бранзалет, партатыўная калонка да тэлефона і планшэта; кошык касметыкі; абанементы на наведванне фітнес-клуба; сертыфікаты ў студыю прыгажосці; два квіткі на канцэрт гурта «рукі ўверх»; адзенне з байкерскай сімволікай.
Атрыманыя падчас фестывалю сродкі будуць перададзеныя сям’і Мікіты Шалаева.


