
Запрашэнне да творчасці ў «Кожную пятніцу — роднае, сваё»
Майстар-клас «Саламяны павучок – беларускі матузок» адбудзецца ў Салігорску па адрасе: вуліца Багамолава, 5 А. Пачатак а 14-й гадзіне.
Арганізатары папярэджваюць, што колькасць месцаў абмежаваная, бо кожны ўдзельнік павінен атрымаць дастаткова ўвагі ад майстра. Таму лепш зарэгістравацца загадзя патэлефанаваўшы па нумарах: 8 (0174) 31-59-68 або +37529941775. Таксама можна напісаць у дырэкт сувенірнай крамы.
На майстар-класе ўдзельнікі не толькі створаць унікальны дэкаратыўны элемент для ўпрыгожвання свайго дома, але і даведаюцца пра глыбокі сэнс, які нашы продкі ўкладвалі ў кожную саломінку. Гэта магчымасць дакрануцца да жывой культуры, якая перажыла стагоддзі і сёння перажывае сапраўднае адраджэнне. «Кожная пятніца — роднае, сваё» запрашае ўдзельнікаў у цікавае падарожжа!
Як адзначаюць даследчыкі, народная культура дае не толькі веды, але дапамагае пераадольваць цяжкасці, упрыгожвае наш побыт, робіць яго цікавым, гарманічным, поўным . Магчыма, менавіта такія майстар-класы дапамагаюць нам адчуць сувязь з продкамі і зразумець, што сапраўдныя каштоўнасці — не ў пластыкавых вырабах, а ў тым, што зроблена з думкай, любоўю і павагай да традыцыі.
Салома блішчыць, як золата, і сагравае душу, як самы дарагі скарб. Прыходзьце ствараць свой уласны «павук» — абярэг, які будзе ахоўваць ваш дом і напаўняць яго цяплом народнай творчасці.


