Главная >> Чалавек і закон >> Начны крадзеж у сельмагу раскрылі да раніцы

Начны крадзеж у сельмагу раскрылі да раніцы

$ |

Думка абрабаваць сельскую краму ў в. Гоцк прыйшла ў галаву 2 маладым людзям - мясцовым жыхарам, якія раней былі асуджаны за аналагічныя злачынствы. На «справу» яны адправіліся ў ноч на 11 мая.

Пранікненне ў памяшканне магазіна і завалоданне таварам не склала цяжкасці для «бывалых». У тую фатальную для іх ноч зламыснікам атрымалася пажывіцца прадуктамі харчавання, цыгарэтамі і спіртным на агульную суму каля 700 рублёў.

З нагоды ўдалага крамольнага промыслу вяскоўцы наладзілі застолле, вось толькі доўга баляваць не давялося - ужо раніцай былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі. Атрымалася знайсці   і частку выкрадзенага тавару.

Цяпер  прадпрымальных вяскоўцаў чакае суд і пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 4 гадоў.

Print Friendly, PDF & Email