Главная >> Чалавек і закон >> Нічога святога: на могілках у Мяцявічах вандалы ўчынілі разгром

Нічога святога: на могілках у Мяцявічах вандалы ўчынілі разгром

$ |

На мінулым тыдні з вёскі Мяцявічы Салігорскага раёна паступілі шакавальныя навіны: на вясковых могілках варочалі вандалы. Разбітыя помнікі, пашкоджаныя надмагіллі і кветнікі на магілах. Выпадак абуральны, паверыць у тое, што адбылося атрымліваецца з цяжкасцю, бо кім трэба быць, каб апаганіць месцы пахавання памерлых? А пакуль пошукам адказу на гэтае пытанне займаюцца супрацоўнікі Следчага камітэта, «Шахцёр» паспрабаваў аднавіць храналогію падзей і даведацца падрабязнасці здарэння.

- Калі і ў які менавіта дзень усё гэта здарылася, невядома, - распавядае карэспандэнту нашага выдання старшыня Чыжэвіцкага сельскага Савета Галіна Бань. - Магу толькі выказаць здагадку, што вандалы варочалі ноччу, бо днём тут вельмі ажыўлены рух, могілкі размяшчаюцца каля ажыўленай трасы (дарога на 4 РУ – заўв. рэдакцыі). На месца адразу прыбылі участковы інспектар і супрацоўнікі следчай групы. Разбураныя помнікі і пашкоджаныя надмагіллі праходзяць цэлай паласой. Гэта значыць, вандалы проста ішлі і разбуралі ўсё на сваім шляху. Нічога святога....

Суразмоўца «Шахц`ра» з цяжкасцю падбірае словы, каб расказаць аб тым, што здарылася. Пры гэтым Галіна Михайлована адзначае, што вандалы наздзекаваліся не над старымі помнікамі, а выбралі тыя, што панавей і даражэй.

 

- Разбіта 6 помнікаў, у астатніх пашкоджаныя надмагільныя пліты, кветачніцы, элементы агародж. Следчая група канфіскавала з месца фрагменты разбурэнняў, апытаныя мясцовыя жыхары і супрацоўнікі помпавай станцыі, якая знаходзіцца непадалёк ад могілак, вядзецца следства, - распавядае старшыня Чыжэвіцкага сельсавета. – Усе мясцовыя жыхары знаходзяцца ў стане шоку, ніхто не можа паверыць у тое, што здарылася.

 

І хоць у гісторыі сельсавета падобны выпадак адбыўся ўпершыню, пытанне аб паважлівым стаўленні да месцаў пахавання ў Чыжэвічцім сельсавеце, як высветлілася, падымаецца рэгулярна.

 

- На жаль, на тэрыторыю могілак некаторыя людзі звозяць бытавое смецце. Не разумею, як можна ператвараць месца пахавання памерлых у сметнік, і хіба нашы продкі вартыя такога непаважлівага стаўлення? – распавядае Галіна Бань. - У сельсавеце ўжо даўно стаіць пытанне аб устанаўленні камер відэаназірання на тэрыторыях могілак. Будзем старацца вырашыць яго ў самы бліжэйшы час. Ну, а што тычыцца пакарання за разгром на могілках у Мяцявічах, то я ў асобе ўсіх жыхароў нашага сельсавета лічу, што яно павінна быць максімальна строгім, каб нікому не павадна было апаганьваць месцы пахавання памерлых.

 

Больш падрабязную інфармацыю аб разгроме на могілках у Мяцявічах вы зможаце даведацца са старонках свежага выпуску газеты «Шахцёр». Ну а карэспандэнты нашага выдання будуць сачыць за развіццём падзей. Выказваем надзею, што злачынцы будуць знойдзены па гарачых слядах і паўстануць перад судом, адказаўшы за зробленае па ўсёй строгасці закона.

 

Print Friendly, PDF & Email