«Генеральная ўборка» Салігоршчыны працягваецца, і дапамагчы сваёй малой радзіме сустрэць вясну ва ўсёй красе можа кожны з вас!
На працягу месяца, з 27 сакавіка па 27 красавіка, па ўсім раёне працуе зялёны дэсант. Ўнесці свой малы ўклад у вялікую справу можа кожны з вас!
Спецыяльна для жыхароў шахцёрскай сталіцы прапануем карту месцаў, дзе асабліва патрэбна дапамога неабыякавых грамадзян. Аднак адзначым, што ў рамках вясновай уборкі вы ўсюды будзеце карысныя.
Прыбраць леташнюю лістоту, пазбавіцца ад сухой расліннасці, разбіць кветнікі і клумбы - гэта тыя мерапрыемствы, калі заўсёды патрэбныя дадатковыя рукі. Ад вас патрэбныя толькі пальчаткі, мяшкі для смецця і жаданне нешта змяніць! Інвентар вам пададуць ў любым ЖЭСе па месцы жыхарства (дакладныя адрасы шукайце на карце). Акрамя гэтага, можна праявіць ініцыятыву - купіць саджанцы дрэў або кустоў, а таксама расаду кветак і па ўзгадненні з кіраўніцтвам вашага ЖЭСа высадзіць іх у дварах жылых дамоў. Таксама можна аб'яднацца з суседзямі, набыць фарбу і абнавіць пакрыццё лавак або дзіцячых гульнявых збудаванняў. Давайце разам зробім наш горад больш чыстым, прыгожым і ўтульным!
Популярные новости


