Главная >> Новости Беларуси >> Год малой родины >> Прафсаюзы выйшлі на суботнік

Прафсаюзы выйшлі на суботнік

$ |

Раённае аб'яднанне прафсаюзаў далучылася да месячніка па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні. 12 красавіка каля паўсотні яго членаў прынялі ўдзел ва ўборцы тэрыторыі каля мемарыяла «Журботная маці» каля г.п. Старобін.

- Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі аб'явіла рэспубліканскую патрыятычную акцыю «Памятаем і ганарымся», у рамках якой добраўпарадкоўваюцца тэрыторыі каля помнікаў і месцаў пахаванняў. Далучыўшыся да суботніка, мы таксама абралі для прыбіранняі такое сімвалічнае месца для Салігоршчыны, як мемарыял «Журботная маці», - распавяла «Шахцёру» старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Людміла Ткачова.

Падчас суботніка была ачышчана ад моху тратуарная плітка, памытыя розныя элементы мемарыяла, ускапана зямля, дзе будуць высаджаны кветкі, прыбраныя высахлыя галіны дрэў і лістота.

 

 

 

Print Friendly, PDF & Email