Главная >> Новости Беларуси >> Год малой родины >> Смачныя прэзенты за сакавітае гучанне роднай мовы. Як у СШ № 8 правялі Дзень роднай мовы.

Смачныя прэзенты за сакавітае гучанне роднай мовы. Як у СШ № 8 правялі Дзень роднай мовы.

$ |

У сценах сярэдняй школы № 8 у працягу дня гучала беларуская мова. Вершы, песні, гістарычныя факты - у акцыі «Смак беларускай мовы» прынялі навучэнцы ўсіх класаў. Педагог-арганізатар СШ №8 Людміла Чарныш патлумачыла, што падобныя мерапрыемствы ў школе не рэдкасць, бо акцыя, ініцыятарам акцыі з'яўляецца ГА "БРСМ", праводзіцца на працягу года. У сваю чаргу «Смак беларускай мовы» толькі частка вялікага рэспубліканскага праекта «Беларусь-крыніца натхнення».

«2019 год абвешчаны Годам малой радзімы. Мы, як патрыёты сваёй краіны, павінны ведаць сваю родную мову. Для таго каб школьнікі папрактыкаваліся ў вуснай размове, каб яны ведалі багатую гісторыю роднага краю, імёны нашых знакамітых землякоў, мы з задавальненнем праводзім для дзяцей тэматычныя мерапрыемствы. Тым больш, такія знамянальныя даты чакаюць нас у гэтым годзе. Гэта і 75-годдзе вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і 95 - годдзе нашага роднага Салігорскага раёна», - падвяла вынік Людміла Чарныш. 

Дзеці з задавальненнем расказвалі аб сваім горадзе, чыталі вершы на беларускай мове, адказвалі на пытанні віктарыны. І атрымлівалі за гэта салодкія прэзенты. Дзяўчынкі з валанцёрскага атрада «Забота» у нацыянальных вышыванках дапамагалі ў правядзенні акцыі, падбадзёрвалі ўдзельнікаў і ўручалі падарункі.

Print Friendly, PDF & Email