З надыходам дачнага сезону горад прыкметна пусцее - на адпачылую пасля зімы зямлю спяшаюцца аматары агарода і саду. Паназіраць за тым, як змяніліся ўчасткі да сённяшняга дня, атрымалася і нам, стаўшы ўдзельнікамі адкрыцця сезону на даволі вядомай Сацыяльнай дачы.
Спецыяльны праект Салігорскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра цалкам паспяховы, калі ў шосты раз збірае сваіх сяброў у гасцінным панадворку вёскі Карысць. А чаму б не сабрацца, калі гасцей свята чакае забаўляльная праграма, сюрпрызы, падарункі і душэўнае чаяванне! Вельмі добрая магчымасць далучыцца да вясковага жыцця, прыроды, да актыўнага ладу жыцця! Пра тое, якая дзейнасць кіпіць ў дагледжаным дворыку Сацыяльнай дачы мы раскажам у бліжэйшым выпуску раёнкі, а пакуль - "пагартайце" фрагменты вясёлага і жыццярадаснага свята, куды запрашаюць усіх жадаючых!
Популярные новости
![](https://shahter.by/wp-content/uploads/2020/05/1038511124-309x200.jpg)
![](https://shahter.by/wp-content/uploads/2020/05/bzh-325x200.jpg)
![](https://shahter.by/wp-content/uploads/2020/05/zapret-325x200.jpg)