Главная >> Новости региона >> Салігорская дэлегацыя ліквідатараў ЧАЭС сустрэлася з пасольствам Кітая.

Салігорская дэлегацыя ліквідатараў ЧАЭС сустрэлася з пасольствам Кітая.

$ |

17 красавіка Мінская абласная арганізацыя ветэранаў сумесна з пасольствам КНР арганізавалі якая стала ўжо традыцыйнай сустрэчу з удзельнікамі ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якія пражываюць на Міншчыне.
   Удзельнікамі мерапрыемства стала і дэлегацыя Салігорскага раёна ў складзе: Жанны Аляксандраўны Жук, Віктара Пятровіча Дронава, Людмілы Іванаўны Чырвонай, Аляксандра Аляксандравіча Гурлені, Алены Іванаўны Слагада і Аляксандра Міхайлавіча Кандрацені. Узначаліла дэлегацыю старшыня Салігорскай раённай арганізацыі ветэранаў Галіна Віктараўна Пятрашка.
  Урачысты прыём адбыўся на базе сталічнай гасцініцы "Арбіта". Віншаванні, сустрэча са старымі знаёмымі (удзельнікамі страшных падзей 33-гадовай даўніны) і нестраціўшыя вастрыні ўспаміны суправаджаліся музычнымі нумарамі калектываў мастацкай самадзейнасці Чэрвеньскага і Маладзечанскага раёнаў.

Print Friendly, PDF & Email