5 кастрычніка - Уваход Гасподні ў Іерусалім (Пальмавая нядзеля). Ён адзначаецца ў апошнюю перад Вялікаднем нядзелю Вялікага Посту. Гэты дзень называюць яшчэ і вербным, бо вернікі прыходзяць у касцёл з галінкамі вярбы ў азнаменаванне тых пальмавых галін, якімі юдэі сустракалі Ісуса ў Іерусаліме.
Пальма ў Юдэі лічылася сімвалам цноты і блізкасці да Бога. Так сустракалі толькі цароў. Гаворка аб уваскрашэнні Лазара ад рукі Ісуса разнеслася па ўсіх гарадах. Людзі ўбачылі ў Езусе рашэнне сваіх праблем і свайго новага кіраўніка. І толькі Ісус Хрыстос ведаў, што нясе людзям не зямное царства, а шлях да выратавання іх душ - царства нябеснае.
Ўрачысты ўваход Езуса ў Ерусалім быў уступленнем Яго на шлях хросных пакут…
У Салігорску Святая імша ў Вербную нядзелю адбудзецца у касцеле св. Францыску (ул. Чыгуначная, 26) у 09.00, 11.00, 13.00.
Перад кожнай імшой на ўваходзе можна набыць вярбу за дабравольную ахвяру.
Популярные новости


