Главная >> Прамысловасць >> Да Дня хіміка. Соф-1: ісці ў нагу з часам!

Да Дня хіміка. Соф-1: ісці ў нагу з часам!

$ |

Набліжаецца прафесійнае свята людзей, занятых у хімічнай прамысловасці. У гэтым годзе яно прыпадае на 26 мая. Героі нашага рэпартажу - работнікі адной з найстарэйшых промпляцовак "Беларуськалія" - Першай абагачальнай фабрыкі.

  Дзякуючы намесніку начальніка цэха па тэхналогіі САФ-1 Юрыю Балцевічу карэспандэнтам газеты "Шахцёр" удалося здзейсніць займальны экскурс у асноўныя аддзялення фабрыкі, дзе мы на свае вочы пераканаліся ў тым, наколькі шматгранны і складзены працэс ператварэння руды ў канчатковы прадукт (на САФ-1 гэта - дробназярністы і грануляваны паўфабрыкат). Падрабязнасці чакаюць вас у свежым нумары раёнкі, ну а прадстаўленыя фота кажуць самі за сябе.

  Таксама хочацца выказаць вялікую падзяку начальніку САФ-1 Юрыю Мікалаевічу Сцефаняку і намесніку начальніка фабрыкі Уладзіміру Аляксеевічу Валую за прадстаўленую магчымасць пабываць на вытворчасці.

 

Print Friendly, PDF & Email