15 сакавіка ў Дзіцячай школе мастацтваў прайшоў урачысты вечар, прысвечаны Году малой радзімы і 25-годдзю прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Урачысты вечар адкрылі старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Ала Калеева і генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій" Іван Галаваты. Яны цёпла павіталі прысутных і яшчэ раз падкрэслілі значнасць і важнасць падзеі, якая сабрала салігарчан у зале ДШМ. Затым Ала Васільеўна і Іван Іванавіч ўручылі білеты новым членам «Белай Русі».
Старшыня Салігорскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Ларыса Жукава таксама цёпла павіншавала прысутных, а затым правяла ўзнагароджанне пераможцаў акцыі «Я люблю Беларусь», у ліку якіх аказалася і наша рэдакцыя.
Больш падрабязна пра ўрачыстым вечары — у нашым фотарэпартажы.
Фота Анастасii Алешка.
Популярные новости


