Главная >> Навіны Салігорска >> Дзякуй за перамогу! Кіраўнік Салігорскага раёна ўручыў ветэранам падарункі.

Дзякуй за перамогу! Кіраўнік Салігорскага раёна ўручыў ветэранам падарункі.

$ |

Набліжаецца вялікае свята памяці пра дзень, калі свет атрымаў перамогу над вайной. У Салігорскім раёне непасрэдных удзельнікаў Вялікай Айчыннай засталося ўсяго 67 чалавек. Людзі, на чыю долю выпала столькі выпрабаванняў, якія не па чутках ведаюць, што такое голад і смерць, як ніхто іншы, вельмі радуюцца ўвазе, а таму з вялікім нецярпеннем чакаюць самае дарагое свята ў годзе - Дзень Перамогі.

  Ветэранаў Салігоршчыны наведваюць школьнікі і настаўнікі, студэнты, прадстаўнікі арганізацый, а сёння, 4 мая, стартавала мерапрыемства па ўручэнні франтавікам, работнікам тылу і блакаднікам падарункавых набораў ад раённага выканаўчага камітэта, Савета дэпутатаў і Савета ветэранаў. Кіраўніка раёна ветэраны вайны-Марыя Рыгораўна Волкава і Генадзь Аляксандравіч Ванькевіч (дарэчы, першы старшыня Салігорскага гарвыканкама) - сустрэлі з сапраўдным натхненнем і, здзіўляючы яркімі падрабязнасцямі свайго баявога юнацтва, дзяліліся дарагімі сэрцу ўспамінамі. Алег Рыгоравіч цёпла падзякаваў героям, чый баявы і ратны шлях служыць годным прыкладам цяперашняму пакаленню, і выказаў надзею, што кожны з іх у добрым здароўі сустрэне яшчэ не адну гадавіну Вялікай Перамогі.

 

 

 

 

Print Friendly, PDF & Email