Задымленасць Салігорска 24 красавіка ўстрывожыла салігарчанаў. Па якой прычыне над горадам навіс смог, цікавяцца многія гараджане і звяртаюцца ў рэдакцыю раённай газеты.
Як паведамілі нам у Салігорскім гаррайаддзеле па надзвычайных сітуацыях, за мінулыя суткі і па цяперашні час у цэнтр аператыўнага кіравання не паступалі паведамленні аб загаранні лесу, сухой расліннасці і тарфянікаў. Між тым у інтэрнэце з'явіліся паведамленні пра пажары ў прыродных экасістэмах некаторых раёнаў Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай, Гомельскай вобласцей.
З раніцы 23 красавіка праводзяцца мерапрыемствы па ліквідацыі пажару ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Там гарыць сухая расліннасць на балотах і ў лесе. Паводле інфармацыі Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, агульная плошча пажару склала 200 га (50 га - лес, 150 га - сухая расліннасць). Для ліквідацыі пажару были задзейнічаны ратавальнікі, лясгасы, арганізацыі раёна. Працуюць 2 верталёты МІ-8 авіяцыі МНС. Вядзецца авіяцыйны маніторынг становішча.
Популярные новости
![](https://shahter.by/wp-content/uploads/2020/05/1038511124-309x200.jpg)
![](https://shahter.by/wp-content/uploads/2020/05/bzh-325x200.jpg)
![](https://shahter.by/wp-content/uploads/2020/05/zapret-325x200.jpg)