Главная >> Навіны Салігорска >> Мяккія цацкі, віншавальныя адрасы і прыемныя падарункі для нованароджаных салігарчан

Мяккія цацкі, віншавальныя адрасы і прыемныя падарункі для нованароджаных салігарчан

$ |

Нараджэнне маляняці - ужо падстава для свята, а калі радасная падзея супала са знамянальнай каляндарнай датай, то гэта ўдвая прыемна. Напрыклад, у Міжнародны дзень сям'і ў Салігорску нарадзіліся пяць малых. Тром мамам шчаслівы выпадак дараваў будучых абаронцаў айчыны, а дзве салігарчанкі атрымалі ў падарунак ад лёсу маленькіх прынцэс. Яшчэ адной прыемнай падзеяй для нованароджаных і іх бацькоў стала віншаванне ад Салігорскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» і супрацоўнікаў аддзела ЗАГС Салігорскага райвыканкама.

Традыцыйныя віншавальныя адрасы, мяккія цацкі ручной працы і прыемныя падарункі мамы атрымалі яшчэ да выпіскі з салігорскай радзільні. Старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Аксана Кукліцкая і начальнік аддзела ЗАГС Салігорскага райвыканкама Вольга Ліхадзіеўская павіншавалі мам, пажадалі здароўя малышам, дабрабыту і любові сем'ям.

Print Friendly, PDF & Email