Міжнародны дзень сям'і - гэта свята не засталося незаўважаным з боку супрацоўнікаў аддзела ЗАГС Салігорскага райвыканкаму.
Каб надаць гэтай даце асаблівую ўрачыстасць, работнікі ЗАГСа віншавалі бацькоў, якія ў гэты дзень звярнуліся ў аддзел для рэгістрацыі нараджэння дзяцей і уручалі новаспечаным маці і татам памятныя адрасы і вокладкі для пасведчанняў аб нараджэнні з дзяржаўнай сімволікай.
Усяго, па словах начальніка аддзела ЗАГС Салігорскага райвыканкама Вольгі Ліхадзіеўскай, у Міжнародны дзень сям'і ў Салігорску было зарэгістравана 7 нованароджаных - 6 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. Падзялілася суразмоўніца нашага выдання і тым, якія імёны былі абраныя для малянят: Сямён, Мацвей, Аляксей, Раман, Максім, Даніла і Вераніка.
Усяго з пачатку гэтага года ў аддзеле ЗАГС Салігорскага райвыканкама зарэгістравана 540 нованароджаных.
Популярные новости
![](https://shahter.by/wp-content/uploads/2020/05/1038511124-309x200.jpg)
![](https://shahter.by/wp-content/uploads/2020/05/bzh-325x200.jpg)
![](https://shahter.by/wp-content/uploads/2020/05/zapret-325x200.jpg)