А для гэтага ў ўтульныя сцены аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту былі запрошаны сям'і Чэркашенка, Баблеўскіх і Грынцэвіч, якія адзначылі "сярэбранае", "сапфіравае" і "кедравае" вяселле.
Віктарына з пытаннямі пра сяброўства, любоў і сям'ю, а таксама аб спрадвечна беларускім вясельным абрадзе і народных прыметах, паэтычныя і музычныя нумары сталі добрым апраўленнем свята, якое 15 мая ў Беларусі адзначаюць, як Дзень сям'і. Ну і якое мерапрыемства, дзе не толькі спяваюць, але і гутараць па душах, абыходзіцца без чаявання! Дык як пражыць разам не адно дзесяцігоддзе і захаваць адзін да другога прыхільнасць і павагу? Пра гэта чытайце ў рубрыцы "Старэйшае пакаленне" свежага нумара нашай раёнкі.
Популярные новости
![](https://shahter.by/wp-content/uploads/2020/05/1038511124-309x200.jpg)
![](https://shahter.by/wp-content/uploads/2020/05/bzh-325x200.jpg)
![](https://shahter.by/wp-content/uploads/2020/05/zapret-325x200.jpg)