Главная >> «Цёплая айчына» - у цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрылася выстава, прысвечаная 95-годдзю Салігорскага раёна

«Цёплая айчына» – у цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрылася выстава, прысвечаная 95-годдзю Салігорскага раёна

$ |

Цікавая і пазнавальная выстава, прысвечаная 95-годдзю Салігорскага раёна, размясцілася ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. «Цёплая айчына» - гэта аўтарскія працы двух салігорскіх умельцаў, якія абавязкова вам спадабаюцца. Мікалай Пратасеня і Алена Смоліч падабралі вельмі цікавыя экспанаты, якія захоўваюць цяпло рук, дабрыню і традыцыі нашага краю. Кераміка, фотаработы, экібана, вырабы народнага промыслу – усё, чым багаты наш раён, можна паглядзець, пакратаць, сфатаграфаваць на прадстаўленай экспазіцыі.

Адкрылі выставу аўтары Мікалай Пратасеня і Алена Смоліч. Творчасць закаханых у сваю справу людзей знайшла водгук у сэрцах не аднаго пакалення салігарчан. Адкрыццё прайшло вельмі цёпла, камерна і душэўна. Падарункі і словы ўдзячнасці, захапленне прадстаўленымі экспанатамі былі шчырымі і эмацыйнымі. Наведаць выставу можна да 30 чэрвеня 2019 года. Размясцілася экспазіцыя на 4 паверсе ў зале мастацтваў Цэнтальнай раённай бібліятэкі па адрасе вул. Каржа, 4.

Print Friendly, PDF & Email