Главная >> Навіны Салігорска >> Як прыемна дарыць добры настрой людзям!

Як прыемна дарыць добры настрой людзям!

$ |

Нягледзячы на тое, што навучальны год практычна завершаны, хлопцы з валанцёрскага атрада «Забота» СШ № 8 г. Салігорска працягваюць актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці горада. Дэвіз хлопцаў «Твары дабро на ўсёй зямлі». Што яны нястомна і робяць, падаючы прыклад іншым. Гэтым разам яны накіраваліся ў госці да выхаванцаў з аддзялення дзённага знаходжання для маладых інвалідаў ТЦСАН.

Сустрэча прайшла душэўна і цёпла. Хлопцы з валанцёрскага атрада «Забота» падрыхтавалі невялікую гульнявую праграму. Разам прынялі ўдзел у гульнях «Угадай мелодыю», «Карлікі-волаты». Яшчэ адным аб'яднаўчым момантам стаў майстар-клас па вырабе паштоўкі. Хлопцы творча падышлі да працэсу, выбраўшы значную для ўсіх тэму - Дзень абароны дзяцей.

Print Friendly, PDF & Email