Главная >> Навіны Салігорска >> «Зорны час» для вучняў гімназіі № 2 наступіў

«Зорны час» для вучняў гімназіі № 2 наступіў

$ |

Светлыя ўсмешкі, кветкі і чаканне свята - такая атмасфера панавала ў гімназіі № 2 г. Салігорска напярэдадні завяршэння навучальнага года. Традыцыйная цырымонія ўзнагароджання лепшых вучняў «Зорны час» прайшла ў актавай зале. На зорным небасхіле гімназіі штогод запальваюцца дзясяткі зорачак, якія і складаюць гонар навучальнай установы.

Віталі вучняў і іх бацькоў прадстаўнікі адміністрацыі гімназіі. Са сцэны гучалі словы падзякі і пажаданні поспехаў. Гімназістам, іх бацькам і педагогам уручалі ганаровыя граматы, а творчыя калектывы ўстановы прадставілі запальныя танцавальныя і душэўныя сольныя нумары. Як гэта было глядзіце ў нашай фотасправаздачы.

Print Friendly, PDF & Email