Главная >> Спорт >> Лёгкаатлетычны прабег, як даніну павагі і памяці ахвяр Чарнобыльскай трагедыі. Фотарэпартаж.

Лёгкаатлетычны прабег, як даніну павагі і памяці ахвяр Чарнобыльскай трагедыі. Фотарэпартаж.

$ |

Традыцыйна ДУ «Фізкультурна-спартыўны клуб Салігорскага раёна» ў Дзень памяці ахвяр Чарнобыльскай трагедыі арганізуе лёгкаатлетычны прабег. Месцам старту стала «Сцежка здароўя» (Калабок) у лесапаркавай зоне г.Салігорска. У 2019 годзе мерапрыемства было 33-м па ліку. Удзельнікі спартыўнага забегу ў залежнасці ад узроставай катэгорыі і жадання пераадолелі дыстанцыі 1, 6 і 12 кіламетраў. У гэты раз у шэрагі спартсменаў ўліліся і веласіпедысты. Для ўдзелу ў першынстве былі запрошаныя прадстаўнікі працоўных калектываў Салігорскага раёна, грамадскіх арганізацый і навучэнцы навучальных устаноў. Спаборніцтвы пачаліся з хвіліны маўчання, пасля стартаваў забег на зададзенай дыстанцыі. Ініцыятыву падтрымалі і грамадскія аб'яднанні. Партнёрамі спартыўнага мерапрыемства сталі ГА «Белая Русь», РК ГА «БРСМ» і Федэрацыя прафсаюзаў. Пераможцаў у фінале чакалі прызы і дыпломы ад арганізатараў і партнёраў спаборніцтваў.

Print Friendly, PDF & Email