Главная >> Новости Беларуси >> Бацькаўшчына >> Як справы ў Драчаве? Весткi з пярвiчкi

Як справы ў Драчаве? Весткi з пярвiчкi

$ |

Палескі рэгіянальны патрыятычны праект "За сінявокую, за Беларусь" зноў збірае гасцей. На базе ДУА "Драчаўская базавая школа Салігорскага раёна" праведзена сумесная сустрэча з ветэранамі педагагічнай працы, якія доўгія гады працавалі ў школах вёсак Драчава і Махнавічы.

 


 

Сустрэча адбылася вельмі цёплай і шчырай. Гучалі ўспаміны настаўнікаў аб сваёй працы, вучнях, пажаданні маладым.

 

 

 

Для педагогаў-ветэранаў і мясцовага насельніцтва быў падрыхтаваны святочны канцэрт "Мы любім вас!" сумесна з групай "Ваколіца" з вёскі Махнавічы, вучнямі і членамі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Драчаўской базавай школы. Вельмі прыемна было пачуць словы падзякі нашых ветэранаў!

 

Май падарыў нам яшчэ адно свята. Усім жадаем мірнага неба і дабрабыту, новых цікавых сустрэч, жадання тварыць прыгожае, добрае, вечнае!

 

 

Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі 
Святлана Міхнавец

Print Friendly, PDF & Email