Главная >> Новости региона >> Дэгустацыя беларускіх страў» и «Краязнаўчае лато» - як адмецілі тыдзень беларускай мовы ў Новапалескім

Дэгустацыя беларускіх страў» и «Краязнаўчае лато» — як адмецілі тыдзень беларускай мовы ў Новапалескім

$ |

У ДУА «Новапалескі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Салігорскага раёна» у рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы.

 


 

Як распавядала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Святлана Радзько, у вучэбнай установе вельмі трапятлива адносяцца да захавання спадчыны: «Родная мова…Яна прыходзіць да чалавека з вуснаў маці. Мова – наш скарб, якім мы павінны ганарыцца. Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, спяваць народныя песні, любіць родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь».

 

 

 

 

Намеснік дырэктара рассказала, что мерапрыемствы прайшлі  ў добразычлівай атмасферы. Цікавыя заданні, наглядныя матэрыялы спрыялі прадуктыўнай працы рабят. Кожны дзень быў насычаны мноствам падзей, якія падрыхтавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Міхайлаўна. Асабліва яскрава прайшлі «Дэгустацыя беларускіх страў», «Краязнаўчае лато», «БелаВеды», завочнае падарожжа «Славутыя сыны зямлі беларускай», прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Падчас мерапрыемстваў дзеці не толькі праявілі кемлівасць, уважлівасць і знаходлівасць, але і разгадалі таямніцы беларускіх слоў, успомнілі вершы і песні пра родны край, разгадалі рэбусы, крыжаванкі.

На літаратурна-этнаграфічнай віктарыне «Мой родны кут, як ты мне мілы…», падрыхтаванай кіраўніком музея Валянцінай Сніцарэнка, хлопчыкі і  дзяўчынкі адказвалі на пытанні, звязаныя з побытам і дзейнасцю беларускага народа.

 

 

 

 

У рамках школьнага метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў, адбылося пасяджэнне літаратурнай гасцёўні «У роднай мовы-роднае карэнне». На мерапрыемстве навучэнцы пачатковых класаў разам з настаўніцай Антанінай Шавель паказалі свае творчыя здольнасці і дакрануліся да беларускіх традыцый і звычаяў.

Непаўторным і запамінальным як па сваёй атмасферы, так і па натхнёнасці і любоўю да роднага слова, прайшла віктарына «Размаўляем па-беларуску», якая стала фінальным акордам тыдня. Усе ўдзельнікі былі ў захапленні ад праведзенага мерапрыемства, яны ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова і вельмі хочацца часцей чуць яе ў паўсядзённасці ад людзей.

 

 

 

 

Фота: ДУА «Новапалескі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Салігорскага раёна»

Print Friendly, PDF & Email