Главная >> Новости региона >> Дзень роднай мовы ў Старобіне

Дзень роднай мовы ў Старобіне

$ |

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З такой нагоды ў Старобінскім ГпДК прайшла інтэрактыўная гульня “Любіце і шануйце родную мову”. Арганізатары мерапрыемства ставілі мэтай зацікавіць навучэнцаў, данесці да маладога пакалення важнасць захавання і развіцця роднай мовы. А таксама паказаць непаўторнасць, багацце і надзвычайную мілагучнасць беларускай літаратурнай мовы.

 


 

Зразумела, моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Але як прыемна адзначаць, што менавіта наша родная беларуская мова ўваходзіць у першую тройку па мілагучнасці і прыгажосці ва ўсім свеце.

 

 

Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй. Вучні Старобінскай школы на сустрэчы змаглі паглыбіць свае веды пра беларускі фальклор. Яны ўспомнілі лічылкі, загадкі менавіта сваёй мясцовасці, змаглі даведацца пра ўзнікненні назваў рэчаў народнага быту сваіх продкаў. 

 

 

Беражыце і шануйце беларускую мову, бо яна найдаражэйшы скарб, які атрымалі мы ў спадчыну ад продкаў. Сапраўды, мы, беларусы, павінны ведаць сваю гісторыю, сваю культуру, каб не было сорамна за сябе, за сваю Бацькаўшчыну!

 

Print Friendly, PDF & Email