Главная >> Новости региона >> Свята роднай мовы

Свята роднай мовы

$ |

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Ён заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Гэта значная падзея штогод адзначаецца ў Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэцы. Тут ёсць магчымасць пагаварыць пра мову, паслухаць роднае слова.

 


Не засталіся ў баку ад гэтай даты і ўдзельнікі літаратурна-краязнаўчага аб’яднання «Вытокі». У арганізацыі сустрэчы аказалі дапамогу вучні ДУА «Гімназія № 2. г. Салігорска». Разам са сваімі настаўнікамі яны падрыхтавалі літаратурна-фальклорную кампазіцыю «Роднай мовы жывыя вытокі».

 

 

 

 

 

 

Стаць удзельнікам кампазіцыі і скарыстаць магчымасць атрымаць прыз была і ў гасцей мерапрыемства. Павінна было штосці ўспомніць з вуснай народнай творчасці нашага народа: расказаць легенду, казку, успомніць прыказкі, прымаўкі, пацешкі, загадкі. Жадаючых было шмат. Вядучая мерапрыемства, бібліятэкар Ніна Мігун, расказала пра станаўленне і фарміраванне роднай мовы, пра яе чысціню і прыгажосць.

 

 

 

 

Сустрэча падаравала добры настрой арганізатарам мерапрыемства і гасцям-навучэнцам ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Салігорска».
Да мерапрыемства была аформлена выстава «Родная мова – мой выток, мая аснова».

 

 

 

 

 

 

Print Friendly, PDF & Email