
У Маладзечна пачаўся ХХII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Цэнтральная плошча Маладзечна сёння ператварылася ў адну маляўнічую пляцоўку, на якой майстры з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Расіі прадстаўляюць свае лепшыя вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама інтэрактыўныя пляцоўкі і тэматычныя экспазіцыі.
Госці мерапрыемства не толькі актыўна ўдзельнічаюць у інтэрактывах, але і знаёмяцца з творчасцю паэтаў і пісьменнікаў Міншчыны і ўсей Беларусі.
Сярод удзельнікаў фестывалю і прадстаўнікі Салігоршчыны. Яны радуюць гледачоў выдатна аформленымі экспазіцыямі.
КАТЕГОРИИ Новости региона