
Дабрачынны кірмаш адбудзецца на тэрыторыі касцёла св. Францішка ў Салігорску
25 снежня каталікі-вернікі будуць святкаваць Нараджэнне Хрыстова – адно з самых важных хрысцыянских святаў, а 15 снежня ў Салігорску адбудзецца дабрачынны перадсвяточны кірмаш.
Па традыцыі дабрачыннае мерапрыемства адбудзецца на тэрыторыі касцёла св. Францішка (ул. Чыгуначная, 26) з 9.00 да 13.00.
На кірмашы будуць прадстаўлены вырабы, выкананыя пробашчам айцом Сабеславам і парафіянамі з Салігорска і Старобіна. Там можна будзе набыць аплатак, рукапісныя іконы, падсвечнікі, распісаныя кубкі і сподачкі, шклянкі з гравіроўкай, вязаныя рукавічкі і галаўныя ўборы, вітражыкі у тэхніцы «ціффані” і многае іншае.
Гаспадыні абяцаюць парадаваць смачнымі святочнымі выпекамі. Таксама можна будзе набыць лампадкі, свечкі, святочныя паштоўкі, сувеніры, календары насценныя і таксама з тэматыкай Салігорскай парафіі святога Францішка.
Аматары кніг таксама знойдуць для сябе шмат цікавага: Малітоўнікі, Святое Пісанне, Катэхізмы, часопісы, размалёўкі і іншую хрысціянскую літаратуру для дзяцей і дарослых.
Усе сабраныя ахвяры будуць накіраваны на патрэбу касцела (аплату цеплавой энергіі і камунальных паслуг), а таксама на дапамогу тым людзям, якія ў гэтым маюць патрэбу.
На кірмашы адбудзецца і розыгрыш “Латэрэі «Святога Францішка», сродкі ад якой пойдуць на набыццё святочных падарункаў для найстарэйшых парафіянаў.