Главная >> Общество >> Фотаконкурс «Неверагодныя прыгоды з Фёдарам Гурыновічам»

Фотаконкурс «Неверагодныя прыгоды з Фёдарам Гурыновічам»

$ |
ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка» аб’яўляе фотаконкурс«Неверагодныя прыгоды з Фёдарам Гурыновічам».
 

 

Фотаконкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі літаратурнай творчасці пісьменніка-земляка Фёдара Гурыновіча, выхаванне любові да прыроды свайго краю.

 

 

Умовы ўдзелу: удзельніку неабходна выбраць літаратурны твор Ф.Ф. Гурыновіча з кніг «Галінка дабрыні», «Лес на далоні», «Птушыная азбука» і стварыць фатаграфіі, якія адпавядаюць абранай тэматыцы. Падрабязней аб умовах удзелу тут.

 

Матэрыял можна даслаць на электронны адрас sol_obm@mail.ru (аддзел бібліятэчнага маркетынгу). Пазначыць сваё імя і прозвішча, узрост, горад пражывання, месца вучобы/працы, кантактны нумар тэлефона.

 

Тэрміны правядзення фотаконкурсу з 10 красавіка па 25 мая 2023 года.

Print Friendly, PDF & Email