Работа
Католики Солигорска встречают Рождество

Католики Солигорска встречают Рождество

Вось і надыходзіць цікавы і таямнічы час зімовых святаў. Каталікі ў Беларусі і многіх краінах свету 25 снежня адзначаць урачыстасць Божага Нараджэння. Яны будуць святкаваць прыход вечнага Бога на зямлю, Яго ўваход у гісторыю чалавецтва. Будуць святкаваць Божае Нараджэнне і вернікі-каталікі – парафіяне касцела св. Францішка ў Салігорске.

 


 

Любоў Божая да нас адкрылася ў тым, што Бог паслаў у свет Адзінароднага Сына Свайго, каб мы атрымалі жыццё праз Яго. У тым любоў, што не мы палюбілі Бога, а ён палюбіў нас і паслаў Сына Свайго ва ўміласціўленне за грахі нашыя. (1Ян 4,9-10)

 

 

 

Дарагія браты і сестры ў Хрысце!
Шчыра віншую Вас са святам Божага Нараджэння і надыходзячым Новым годам!
Няхай Немаўлятка Езус узмоцніць Вашае сэрца, надасць сілы і жадання працаваць яшчэ з большым запалам, паблагаславіць Вашыя сем’і і захоўвае ад усялякага зла.
Няхай Божая Міласэрнасць, якая асобым чынам у сэрцы кожнага з нас, робіць людзей дабрэйшымі, чулымі і спагадлівымі да чужога болю і патрэбаў бліжняга.
Радасных і благаслаўлёных свят і шчаслівага, шчодрага на дабро і Божую ласку Новага года.
Мір і дабро!

 

 

Пробашч Рымска — каталіцкай парафіі святога Францішка ў горадзе Салігорску айцец Сабеслаў Тамала OFM.

 

 

Расклад Набажэнстваў:

Панядзелак, аўторак, серада, чацверг. Пятніца — 6.45(Рараты)
Субота, 23 снежня, — 18.00
Нядзеля, 24 снежня, — 9.00, 11.00 (Святая Імша)
24.00 — Пастэрка
Панядзелак, 25 снежня, — 9.00, 11.00
Аўторак, серада, чацвер — 18.00.

24 снежня (9.30 — 12.30) каля касцёла адбудзецца дабрачынны кірмаш, на якім можна будзе набыць аплаткі, календары, релігійныя рэчы,сувеніры.

КАТЕГОРИИ
Поделиться