
Дзень роднай мовы сустракалi разам салiгорскiя паэты i вучнi
Удзельнiкi клубнага аб’яднання «Дар паэта» Палаца культуры г. Салiгорска вiталi вучняў сярэдняй школы № 6 на мерапрыемстве, якое праходзiла пад знакам Дня роднай мовы. Паэты клубнага аб’яднання чыталi свае вершы, слухалi творы навучэнцаў.
На сустрэчы распавядалі, что па дадзеных ЮНЕСКА ў свеце існуе больш за 6000 моў, 95% з якіх знаходзіцца ва ўжытку ў насельніцтва планеты. Частка моў не мае сваёй пісьменнасці. Больш за палову існуючых моў свету знаходзяцца на мяжы вымірання. Тысячы моў не выкарыстоўваюцца ў сістэме адукацыі і не прадстаўлены ў Інтэрнеце. Кожны месяц знікаюць 2 мовы. Яшчэ нядаўна налічвалася да 8000 самастойных моў. Сёння іх на 2000 менш. I як важна захаваць сваю адметнасць i традыцыi.
Удзельнiки мерапрыемства адзначылi, што родная мова шмат не патрабуе. А калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе – павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых 74 %, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе – значыць, не ўсё яшчэ страчана. Калі ты чуеш яе – ці то сучасную літаратурную, ці змешаную «трасянку», або мясцовую дыялектную – ведай, што гэта ўсё яна – наша беларуская мова.
Свае аўтарскiя вершы чыталi як удзельнiки «Дара паэта», так i навучэнцы школы: Святлана Дзялендзiк, Дар’я Акулёнак, Ала Лаўдоўская, Ганна Занкевiч, Юлiя Апанасевiч, Палiна Валодзька. Салiгорския паэты былi ўдзячны за ўвагу и водгук. Як гучала са сцэны: » Не адварочвайся ад роднай мовы, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. І не падчарка яна тут, а паказвае на спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана як роўная».
Напрыканцы сусрэчы кожны мог задаць пытаннi гасцям мерапрыемства.